ПАРАЗВАЖАЕМ!
Максім Горкі некалі сказаў: “Ёсць дзве формы жыцця: гарэнне і гніенне. Смелыя і мужныя выбіраюць першую. Баязлівыя і скупыя - другую”.
Хто з герояў твора выбраў
першую форму жыцця – гарэнне? Абгрунтуйце свой выбар.
У якіх герояў, на вашу думку, другая форма
жыцця – гніенне? Паразважайце над магчымымі прычынамі.
Чаму В.Быкаў звяртаецца
да мінулага сваіх герояў?
Ці можна сказаць, што
Фішар, застрэліўшы ўсяго аднаго немца, здзейсніў подзвіг?
Чаму аўтар уводзіць у твор вобраз
адлятаючых журавоў і звязвае яго менавіта з Глечыкам?
Што агульнае паміж аповесцю В.Быкава "Жураўліны крык" і вершам беларускага паэта Пімена Панчанкі? Жыццё
пражыць – не поле перайсці.
А трэба і
жыццё пражыць, як поле.
Каб хоць
адным зярняткам узысці
І каб асот
не заглушыў ніколі.
Комментариев нет:
Отправить комментарий