Паразважаем разам

ПАРАЗВАЖАЕМ!

Максім Горкі некалі сказаў: “Ёсць дзве формы жыцця: гарэнне і гніенне. Смелыя і мужныя выбіраюць першую. Баязлівыя і скупыя - другую”.

 Хто з герояў твора выбраў першую форму жыцця – гарэнне? Абгрунтуйце свой выбар.  
У якіх герояў, на вашу думку, другая форма жыцця – гніенне? Паразважайце над магчымымі прычынамі.

Чаму В.Быкаў звяртаецца да мінулага сваіх герояў? 

 Ці можна сказаць, што Фішар, застрэліўшы ўсяго аднаго немца, здзейсніў подзвіг? 

Чаму аўтар уводзіць у твор вобраз адлятаючых журавоў і звязвае яго менавіта з Глечыкам?

Што агульнае паміж аповесцю В.Быкава "Жураўліны крык" і  вершам беларускага паэта  Пімена Панчанкі?                                   Жыццё пражыць – не поле перайсці.
        А трэба і жыццё пражыць, як поле.
       Каб хоць адным зярняткам узысці
І каб асот не заглушыў ніколі.

Комментариев нет:

Отправить комментарий