Свет
разумны стоміцца ад крыкаў.
Васільком
у жыце
Беларушчыны
Назаўсёды
застанецца Быкаў!
Рыгор Барадулін
ШАНОЎНЫЯ ВАСЬМІКЛАСНІКІ!
застанецца Быкаў!
Рыгор Барадулін
ШАНОЎНЫЯ ВАСЬМІКЛАСНІКІ!
Запрашаю вас прыняць удзел
у вэб-квэсце
"Выпрабаванне вайной"
у вэб-квэсце
"Выпрабаванне вайной"
Вэб-квэст(webquest) у перакладзе з англійскай мовы - праблемнае заданне з элементамі ролевай гульні, для выканання якога выкарыстоўваюцца інфармацыйныя рэсурсы інтэрнэту, а таксама іншыя адукацыйныя сродкі.
В.Быкаў – адзін з тых беларускіх пісьменнікаў, хто
перанёс на сваіх асабістых плячах цяжкасці вайны. Ён вельмі добра ведаў, як
нялёгка давалася перамога, якія гераічныя намаганні мільёнаў людзей
спатрэбіліся для таго, каб здабыць яе ў зацятых бітвах. Асноўным прынцыпам
творчасці пісьменніка быў наступны: паказаць праўду вайны “без падфарбоўвання,
без выхвалення, без лакіроўкі – такой, якой яна ёсць”.
Аповесць “Жураўліны крык” – доказ гэтаму. Давайце паразважаем, чаму героі аповесці не пайшлі ўсе разам па адной дарозе, а адны паставілі на першае месца абавязак перад Радзімай, народам, другія ж змаладушнічалі і ў выніку аказаліся здраднікамі.
Аповесць “Жураўліны крык” – доказ гэтаму. Давайце паразважаем, чаму героі аповесці не пайшлі ўсе разам па адной дарозе, а адны паставілі на першае месца абавязак перад Радзімай, народам, другія ж змаладушнічалі і ў выніку аказаліся здраднікамі.
Мэта:
- пазнаёміцца з асноўнымі этапамі жыцця і творчасці Васіля Быкава;
- адзначыць адметнасці творчага аблічча пісьменніка;
- прааналізаваць жыццёвы лёс кожнага з герояў аповесці "Жураўліны крык";
- зацікавіцца неардынарнай асобай празаіка і яго шматграннай творчай дзейнасцю.
Для праходжання вэб-квэста вам неабходна:
- выбраць для сябе ролю;
- размеркавацца па групах;
- уважліва пазнаёміцца з заданнямі і размеркаваць ролі ў групе (збіральнік інфармацыі, дакладчык, дызайнер, рэцэнзент);
- выканаць прапанаваныя заданні і падрыхтавацца да абароны сваіх работ;
- абавязкова выканаць цэнтральнае заданне;
- ацаніць сваю работу і работу таварышаў.
ЖАДАЮ ПОСПЕХУ!
Комментариев нет:
Отправить комментарий